Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскіх лёгкаатлетаў наўрад ці дапусьцяць да Алімпіяды-2016


Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) наўрад ці адменіць забарону на ўдзел расейскіх лёгкаатлетаў у Алімпіядзе-2016.

«У міжнароднай фэдэрацыі ёсьць права дыскваліфікаваць нацыянальную фэдэрацыю, і я ня думаю, што мы будзем аспрэчваць гэтае рашэньне», — заявіў у інтэрвію агенцтву Reuters віцэ-прэзыдэнт МАК Джон Коўтс. Ён адзначыў, што будзе «вельмі, вельмі зьдзіўлены», калі на паседжаньні ў Лязане 21 чэрвеня МАК прыме іншае рашэньне.

17 чэрвеня Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF) пакінула ў сіле дыскваліфікацыю Ўсерасейскай фэдэрацыі лёгкай атлетыкі. Пры гэтым кіраўнік арганізацыі Сэбасьціян Коў, заявіў, што шанец узяць удзел у Алімпійскіх гульнях ёсьць у тых спартоўцаў з Расеі, якія дакажуць сваю недатычнасьць да ўжываньня допінгу і пагодзяцца выступіць пад алімпійскім сьцягам.

Міністэрства спорту Расеі выказала расчараваньне рашэньнем IAAF, а прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў яго «нецывілізаваным» і сказаў:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:12 0:00
Наўпроставы лінк

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG