Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчукам дазволяць усталёўваць шлягбаўмы ў дварах


Менчукам плянуюць дазволіць усталёўваць шлягбаумы на ўездах у двары шматпавярховых жылых дамоў.

Пра гэта заявіў журналістам старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац, перадае БЕЛТА.

«З пашырэньнем зоны платнай паркоўкі ў горадзе абвастрылася праблема засільля аўтамабіляў у дварах. Каб вырашыць яе, плянуецца дазволіць менчукам за свой кошт усталёўваць на ўездах у двары шлягбаумы. Тады аматары паркавацца каля чужых падʼездаў будуць вымушаныя пакідаць машыну ў спэцыяльна абсталяваных для гэтага месцах», — сказаў Андрэй Шорац.

На сёньня ў Менску працуюць 24 платныя паркоўкі на 1739 месцаў. Да канца году колькасьць платных машына-месцаў сталічныя ўлады плянуюць павялічыць да 2 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG