Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад году да двух гадоў турмы атрымалі ў Францыі тры расейскія фанаты


Суд у Францыі асудзіў на тэрмін ад аднаго да двух гадоў пазбаўленьня волі трох расейскіх заўзятараў за беспарадкі, учыненыя ў Марсэлі. Пра гэта са спасылкай на агенцтва France-Presse інфармуе сайт SLON.

Адзін з асуджаных — кіраўнік аддзелу па працы з заўзятарамі маскоўскага «Лякаматыва» Аляксей Еруноў, ён атрымаў два гады. Сяргей Гарбачоў атрымаў паўтара года, Мікалай Марозаў — год.

Мова ідзе аб беспарадках у Марсэлі, дзе расейцы ўдзельнічалі ў сутыкненьнях з ангельскімі заўзятарамі перад і пасьля матчу нацыянальных зборных. У ходзе сутыкненьняў цяжкія траўмы атрымаў ангельскі заўзятар, у якога пасьля дыягнаставалі сьмерць мозгу.

Як паведамлялася раней, Францыя дэпартавала больш за 20 расейцаў, якія ўдзельнічалі ў беспарадках. Сярод іх старшыня Усерасейскага аб’яднаньня заўзятараў Аляксандр Шпрыгін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG