Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Расеі: затрыманьне расейскіх заўзятараў у Францыі «непрымальнае»


Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў назваў затрыманьне аўтобусу з 43 расейскімі футбольнымі заўзятарамі 14 чэрвеня ў Францыі «непрымальным».

Выступаючы сёньня ў Дзярждуме, міністар заявіў, што пра тое, што здарылася, супрацоўнікі амбасады РФ у Парыжы і кансуляту ў Марсэлі даведаліся толькі з сацыяльных сетак, хаця францускі бок павінен быў паведаміць пра гэта неадкладна.

14-15 чэрвеня ў Лілі былі затрыманыя яшчэ чацьвёра заўзятараў з Расеі.

13 чэрвеня былі затрыманыя два ангельскія заўзятары, якія прымалі ўдзел у сутыкненьнях у Марсэлі 11-12 чэрвеня: адзін зь іх прыгавораны да двух месяцаў турмы, другі — да трох. Абодвум на два гады забаронены ўезд у Францыю.

14 чэрвеня УЭФА аштрафаваў Расейскі футбольны саюз (РФС) на 150 тысяч эўра за ўдзел заўзятараў з Расеі ў беспарадках у Марсэлі. Акрамя таго, зборная Расеі атрымала адтэрмінаваную дыскваліфікацыю і будзе адхіленая ад удзелу ў чэмпіянаце Эўропы ў выпадку паўтарэньня парушэньняў з боку фанатаў.

Сёньня расейскі консул у Францыі Данііл Болтакс паведаміў, што ў Францыі лекары дыягнаставалі сьмерць галаўнога мозгу 51-гадовага мужчыны, які атрымаў траўму ў бойцы з расейскімі фанатамі.

Паводле INTERFAX.RU, пракурор Марсэля прыняў рашэньне аб арышце ўсіх раней затрыманых расейскіх заўзятараў у сувязі са сьмерцю ангельца, які пацярпеў у беспарадках. Француская паліцыя правядзе сьледчыя захады з затрыманымі расейскімі заўзятарамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG