Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прапануюць перайменаваць Стамбул у Канстантынопаль


Дэпутат заканадаўчага сходу Пецярбургу Віталь Мілонаў накіраваў зварот на імя старшыні ўраду Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева з просьбай вярнуць гістарычную назву Стамбулу на ўсіх расейскіх мапах, навучальных дапаможніках і транспартных напрамках.

«Для многіх жыхароў нашай краіны Стамбул па-ранейшаму зьвязваецца выключна з гісторыяй Бізантыі. У дарэвалюцыйны пэрыяд нашай дзяржавы гэты горад называўся ў нас ня йнакш як Канстантынопаль. А ў цяперашні час многія праваслаўныя краіны, напрыклад Грэцыя, працягваюць гэтую традыцыю», — заявіў Мілонаў у інтэрвію агенцтву «РИА Новости».

Ён дадаў, што назва Канстантынопаль павінна быць вернутая ў сучаснае ўжываньне.

«Гістарычная назва гэтага месца будзе сымбалізаваць памяць нашай краіны і нашага народу пра трагічную гісторыю Бізантыі. Мы не адмаўляем яго сучасную назву, але пакідаем сваё права на гістарычную справядлівасьць, хоць і заключаную ў форму сымбаля», — сказаў дэпутат.

Канстантынопаль быў перайменаваны ў Стамбул ў 1930 годзе. Старая назва гораду захоўваецца ў грэцкай мове.

Віталь Мілонаў зьяўляецца дэпутатам заканадаўчага сходу Пецярбургу з 2007 году. Да гэтага ён працаваў памочнікам дэпутата Дзяржащнай Думы Віталя Савіцкага, а таксама быў грамадзкім памочнікам Галіны Старавойтавай.

Шырокую вядомасьць палітык атрымаў як аўтар закону аб забароне прапаганды гомасэксуалізму. Акрамя таго, парлямэнтарый выступіў супраць канцэрту Мадоны ў Пецярбургу, лічачы сябе абражаным яе выступам у падтрымку прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG