Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ангельца, зьбітага расейскімі фанатамі, зафіксавалі сьмерць мозгу


Бойка расейскіх і ангельскіх заўзятараў.
Бойка расейскіх і ангельскіх заўзятараў.

Лекары дыягнаставалі сьмерць галаўнога мозгу англійскага заўзятара.

Лекары дыягнаставалі сьмерць галаўнога мозгу 51-гадовага мужчыны, які атрымаў траўму ў бойцы з расейскімі фанатамі ў Францыі, заявіў расійскі консул у Францыі Данііл Болтакс.

Як паведамляе INTERFAX.RU, пракурор Марсэля прыняў рашэньне аб арышце ўсіх раней затрыманых расейскіх заўзятараў у сувязі з гэтым трагічным фактам.

У аўторак, 14 чэрвеня, французская паліцыя спыніла аўтобус з расейскімі заўзятарамі, якія накіроўваліся ў Ліль на матч Расея-Славаччына. Пасажыраў і кіроўцаў затрымалі і адправілі ў Марсэль для правядзеньня сьледчых дзеяньняў у сувязі з масавымі беспарадкамі, якія адбыліся ў горадзе пасля сустрэчы зборных Расеі і Англіі 11 чэрвеня.

Зборныя Расеі і Англіі ў першым туры Эўра-2016 згулялі ўнічыю — 1:1. Заўзятары расейскай і ангельскай зборных зладзілі шэраг сутыкненьняў у Марсэлі, у выніку якіх пацярпела каля 40 чалавек. Акрамя таго, расейскія фаны напалі на заўзятараў ангельскай зборнай ужо непасрэдна на стадыёне. У сувязі з гэтым УЭФА наклаў на Расею адтэрмінаваную дыскваліфікацыю і аштрафаваў расейскі футбольны саюз на 150 тысяч эўра. Адтэрмінаваная дыскваліфікацыя ператворыцца ў рэальную ў выпадку, калі на чэмпіянаце Эўропы па футболе паўторацца беспарадкі, арганізаваныя расейскімі фанатамі пасьля матчу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG