Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя ў Францыі расейскія фанаты правядуць у пастарунку суткі


Расейскіх заўзятараў вязуць у паліцэйскай машыне 14 чэрвеня.
Расейскіх заўзятараў вязуць у паліцэйскай машыне 14 чэрвеня.

Як паведаміў прэзыдэнт Усерасейскага аб’яднаньня заўзятараў Аляксандр Шпрыгін, француская паліцыя мае намер правесьці «сьледчыя дзеяньні».

З паведамленьняў Шпрыгіна ў сацыяльных сетках вынікае, што групу заўзятараў этапуюць у Марсэль. Затрыманьне 43 расійскіх грамадзян, якія прыехалі ў Францыю, пацьвердзіла агенцтва France Presse.

Раней у аўторак Шпрыгін паведаміў, што спэцназ францускай паліцыі спыніў аўтобус з заўзятарамі, пасажыраў дагледзелі на наяўнасьць зброі і наркотыкаў.

Пра сытуацыю праінфармаванае расейскі кансулят. Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў сказаў, што кансулят будзе абараняць інтарэсы заўзятараў.

Раней пракуратура Марсэлю заявіла аб ўдзеле ў сутыкненьнях з ангельскімі заўзятарамі 11 чэрвеня пасьля матчу Расея-Ангельшчына больш за 150 расейскіх футбольных хуліганаў, якія прайшлі грунтоўную падрыхтоўку. Менавіта на іх, як перадае Associated Press, пракурор Брыс Робін ўсклаў адказнасьць за большую частку разбурэньняў у горадзе. Пракурор адзначыў пры гэтым, што ангельскія фанаты таксама датычныя да некаторых пагромаў.

У сутыкненьнях паміж расейскімі і ангельскімі балельшчыкамі ў Марсэлі пацярпелі больш за 30 чалавек, некаторыя зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Сёньня паступіла інфармацыя, што адзін з ангельскіх заўзятараў, якому нанесьлі ўдар арматурай па галаве, знаходзіцца пры сьмерці.

За ўдзел у бойках фанатаў з Расеі Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) завёў Дысцыплінарную справу ў дачыненьні да Расейскага футбольнага саюзу, абвінаваціўшы заўзятараў у расізьме, удзеле ў масавых беспарадках і выкарыстаньні піратэхнікі. Сёньня Расейская фэдэрацыя футболу аштрафаваная на 150 тысяч эўра, а на расейскую зборную накладзена ўмоўная дыскваліфікацыя, якая стане рэальнаю ў выпадку новых беспарадкаў з удзелам расейскіх фанатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG