Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 чэрвеня: Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай, зьніжкі ў крамах Менску


Дзеці робяць цэглу на фабрыцы непадалёк ад сталіцы Таджыкістану, Душанбэ.
Дзеці робяць цэглу на фабрыцы непадалёк ад сталіцы Таджыкістану, Душанбэ.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Дні зьніжак на нехарчовыя тавары ў крамах гораду.
Крамы гандлёвага цэнтру «Сталіцы» прапануюць зьніжкі да 50%.

Менск. Канцэрт гурту AKUTE. Месца правядзеньня — клюб «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак у 19:00

Менск. Працягнецца міжнародная тату-канвэнцыя Belarus Tattoo Fest 2016. Месца правядзеньня — Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Менск. Ралі антыкварных аўтамабіляў.

Віцебская вобласьць. «Куфэрак падарожжаў» запрашае ў падарожжа па Браслаўскім краі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

Сусьветны дзень барацьбы зь дзіцячай працай.

У гісторыі:

1812 — войскі Напалеона перайшлі Нёман, і для нашых продкаў пачалася напалеонаўская вайна 1812 году. Беларусь перад тым была анэксаваная Расейскай імпэрыяй і ўваходжаньне войскаў Напалеона стала фактычным пачаткам ягонай вайны з Расеяй.

1867 — утвораная Аўстра-Вугорская імпэрыя.

1934 — у Менску на вуліцы Кірава быў урачыста адкрыты стадыён «Дынама», які чакаў няпросты лёс. Ужо празь пяць гадоў ён быў рэканструяваны, у часе вайны разбураны, а пасьля збудаваны наноў.

1990 — прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце РСФСР. Цяпер адзначаецца як дзяржаўнае сьвята Дзень Расеі.

1991 — Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі.

1999 — сухапутныя войскі НАТО былі ўведзеныя на тэрыторыю Сэрбіі.

2006 — прайшло цэнтралізаванае тэставаньне выпускнікоў ВНУ, беларускую мову выбралі 80608, расейскую 100226 чалавек.

2012 — у Навагрудзкім раёне разьбіўся вайсковы самалёт СУ-25. Пілёт падпалкоўнік Мікалай Грыднеў адпрацоўваў манэўры на гранічна нізкай вышыні. Калі машына пачала губляць кіраваньне, ён атрымаў загад катапультавацца, але загінуў, адводзячы машыну ад жылых дамоў вёскі Навіны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1855 — Пётар Грацыяні, беларускі навуковец у галіне санітарыі, першы санітарны лекар Менску і галоўны лекар інфэкцыйнага шпіталя

1895 — Леапольд Родзевіч, беларускі драматург, тэатральны і нацыянальны дзяяч. Аўтар п’есаў: «Пакрыўджаныя», «Блуднікі», «Зьбянтэжаны Саўка» і іншых. Рэпрэсаваны, расстраляны ў 1938.

1911 — Мікола Панькоў, беларускі журналіст, бібліяфіл, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Цытата на памяць:

«Калі ты, безнадзейны, няўсьцешны, нічога не шукаеш, бо дагэтуль знаходзіў толькі церні і роспач, калі цень сьмерці заступіла красу і ўцеху жыцьця, а небыцьцё вабіць у бяздонную цемру, дык схамяніся, брат мой, і ўвайдзі ў маю хату вясковую, пахілую, дзе багуе каханьне і гаспадарыць праца-весялуха. Там на стале, адліваючы срэбрам, красуе даматканы абрус, на ім ляжыць пушаны, пахучы хлеб, соль у бяроставай ступачцы, а ў паліваным жбанку сыта сытная. Адтуль відаць, як ружавее бела-ліловы золак. Там на Вялікдзень абразы на покуці ахарошваюцца дзеразой, а на Сёмуху пахне яірам пасыпаным. Там скуголеньне злой сьнежнай мяцеліцы разьбіваецца аб паважны спакой дабрадзейкі печы, якая зьмярканьнем затуляе ў цёплую драмату. Там, брат мой мілы, аддыхнеш душой, падужэеш целам і праславіш музыку жыцьця».

Леапольд Родзевіч, з абразка «Заклік».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG