Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі чарговыя бойкі паміж ангельскімі і расейскімі фанатамі


Марсэль, 10 чэрвеня.
Марсэль, 10 чэрвеня.

Француская паліцыя паведаміла пра новыя сутыкненьні паміж ангельскімі і расейскімі футбольнымі заўзятарамі перад матчам Эўра-2016 паміж зборнымі Англіі і Расеі. Матч пачнецца а 22-й гадзіне паводле менскага часу 11 чэрвеня ў паўднёвым францускім горадзе Марсэль. Таксама паведамляецца пра сутыкненьні фанатаў зь мясцовай моладзьдзю.

Спэцназ трэці дзень запар ужыў сьлезацечны газ, каб спыніць бойкі.

Начальнік мясцовай паліцыі Ляран Нуньес заявіў, што ўлады арганізавалі асобныя маршруты для ўваходу на стадыён для прыхільнікаў Англіі і Расеі, спрабуючы не дапусьціць сутыкненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG