Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка падпісаў указ, які дазваляе іншаземцам служыць у войску


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ, які дае магчымасьць іншаземцам праходзіць па кантракце службу ва Ўзброеных сілах Украіны.

«Указ накіраваны на ўнармаваньне вызначанай законам Украіны „Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе“ сыстэмы камплектаваньня пасад радавога, сяржанцкага і старшынскага складу вайсковай службы па кантракце Ўзброеных сіл Украіны іншаземцам і асобамі без грамадзянства», — паведамляе прэс-служба Парашэнкі.

Як растлумачылі ў прэс-службе, падпісаньне гэтага ўказу дазволіць іншаземцам і асобам без грамадзянства, якія раней не праходзілі службу ва Ўзброеных сілах Украіны (якія цяпер знаходзяцца ў вайсковых частках), «добрасумленна выканаць у добраахвотным парадку, свой доўг па абароне незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны».

У лістападзе летась прэзыдэнт падпісаў закон, які дазваляе іншаземцам служыць ва Ўзброеных сілах Украіны. Гэты закон Вярхоўная Рада прыняла 6 кастрычніка. Дакумэнт дае іншаземцам і асобам без грамадзянства легальную магчымасьць службы па кантракце ў ВСУ і іншых ваенных фарміраваньнях.

Баявыя дзеяньні на Данбасе працягваюцца з красавіка 2014 году. За гэты час, па дадзеных ААН, там загінулі каля 9,4 тысячы чалавек.

Па абодва бакі канфлікту ваюе нямала грамадзянаў Беларусі. На радзіме за гэта ім пагражае крымінальны перасьлед.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG