Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ўзначаліў Томас Кент


Новым прэзыдэнтам мэдыя-карпарацыі Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода прызначаны Томас Кент — ён шмат гадоў прапрацаваў у інфармацыйным агенцтве Associated Press.

Томас Кент — высокапрафэсійны мэдыя-мэнэджэр, у свой час узначальваў Маскоўскае бюро AP, аддзел міжнароднай інфармацыі, займаў пасаду намесьніка кіроўнага рэдактара. Кент адыграў вядучую ролю ў правядзеньні ў AP рэдакцыйных і тэхнічных рэформаў, у стратэгічны плянаваньні яго працы і разьвіцьці новых мульмэдыйных службаў.

Томас Кент ўваходзіў у журы Пулітцэраўскай прэміі.

Спэцыялізуецца на праблемах журналісцкай этыкі. Прадметам яго асаблівай цікавасьці зьяўляюцца расейскія навінавыя СМІ.

Выпускнік Ельскага ўнівэрсытэту Томас Кент размаўляе на чатырох чатырох замежных мовах, у тым ліку — па-расейску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG