Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія МВФ зьбіраецца ў Беларусь


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду будзе працаваць у Беларусі з 21 па 30 чэрвеня.

Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у Беларусі.

Місія пад кіраўніцтвам Пітэра Долмана «правядзе ацэнку бягучай эканамічнай палітыкі і штогадовыя кансультацыі з уладамі па Артыкуле IV».

Яна сустрэнецца з прадстаўнікамі ўраду, цэнтральнага банку, прыватнага сэктару, навуковай супольнасьці і прафэсійных арганізацыяў.

Раней міністар фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын сказаў журналістам, што падчас чарговай місіі МВФ беларускі бок будзе ініцыяваць абмеркаваньне пытаньня пра новую праграму.

Ён сказаў, што МВФ і Беларусь прыходзяць да ўсё большага паразуменьня.

Місія МВФ пад кіраўніцтвам Пітэра Долмана працавала ў Беларусі ў лістападзе 2015 году. Мэтай візыту было ацаніць зьмены ў нацыянальнай эканоміцы, а таксама абмеркаваць новую эканамічную праграму, якая магла б быць падтрыманая фінансавымі рэсурсамі МВФ.

Па завяршэньні візыту кіраўнік місіі Пітэр Долман заявіў, што МВФ і афіцыйныя органы Беларусі дасягнулі істотнага прагрэсу. Але для абмеркаваньня некаторых пытаньняў патрабуецца больш часу.

На сустрэчы зь Пітэрам Долманам кіраўнік Беларусі Аялксандар Лукашэнка заявіў, што прапановы МВФ па пэрспэктывах адносін зь Беларусьсю не выклікаюць адпрэчаньня. Паводле Лукашэнкі, «ніводзін пункт, які прапануецца, не выклікае ніякага адпрэчаньня, ніякай алергіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG