Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці з Джонам Сільвэрам

У Менску каля муроў СІЗА № 1 па вуліцы Валадарскага адбылася акцыя салідарнасьці «Свабоду Эдуарду Пальчысу», на якую заклікаў сустаршыня БХД Павал Севярынец.

17:40 9.6.2016

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец заклікаў на акцыю салідарнасьці «Свабоду Эдуарду Пальчысу» пад менскай турмой на Валадарскага, 2, а 18-й гадзіне. Афіцыйнага паведамленьня пра месца ўтрыманьня Пальчыса не было.

Акрамя акцыі салідарнасьці Севярынец прапаноўваў пісаць блогеру лісты падтрымкі па адрасе: Менск, 220050, СІЗА-1, Валадарскага, 2, Пальчысу Эдуарду.

Эдуарду Пальчысу пагражае да 5 год зьняволеньня за вядзеньне блога 1863x пад псэўданімам Jhon Silver: расьсьледуецца справа за «распальваньне варожасьці» і «распаўсюд парнаграфіі», што нібыта пацьвярджаецца вынікамі экспэртызаў.

Пальчыс можа быць прызнаны палітвязьнем, калі будзе вядома, за якія менавіта публікацыі яго затрымалі. Але пакуль незразумела, у чым менавіта выявіліся «распальваньне варожасьці» і «распаўсюд парнаграфіі», казаць пра прызнаньне палітычным зьняволеным альбо вязьнем сумленьня рана, тлумачыў Свабодзе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

19:26 9.6.2016

Акцыя сканчваецца словамі «Эдуард, Трымайся»

19:09 9.6.2016

Выніковы фотарэпартаж

18:15 9.6.2016

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG