Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі флёт перахапіў пры перасячэньні Ля-Маншу падводную лодку Расеі


Расейская падводная лодка «Стары Аскол», архіўнае фота
Расейская падводная лодка «Стары Аскол», архіўнае фота

Брытанскі Каралеўскі флёт перахапіў расейскую падлодку «Стары Аскол», калі той перасякаў Ля-Манш 8 чэрвеня. Карабель суправаджаў лодку, пакуль тая праходзіла праліў і знаходзілася ў тэрытарыяльных водах Вялікабрытаніі.

«Стары Аскол», здольны несьці крылатыя ракеты і тарпэды, упершыню быў знойдзены ў Паўночным моры сіламі НАТО. Брытанскае міністэрства абароны паведаміла, што перахапіў лодку карабель Kent.

«Гэта сьведчыць аб тым, што ВМС падтрымліваюць пільны нагляд у міжнародных і тэрытарыяльных водах, каб захоўваць Вялікабрытанію ў бясьпецы і абараніць нас ад патэнцыйных пагрозаў», — пракамэнтаваў сытуацыю міністар абароны Майкл Фэлан.

Інцыдэнт з падводнай лодкай дапоўніў сэрыю ўварваньняў расейскіх самалётаў ў паветраную прастору Злучанага Каралеўства, што мелі месца раней.

У той жа час амбасада Расеі ў Вялікабрытаніі назвала «шумам» рэакцыю афіцыйнага Лёндана адносна праходу расейскай субмарыны ў Паўночным моры.

«Урад падняў шум з нагоды руціннага праходу расейскай субмарыны ў адкрытым моры. „Праект страх“ у дзеяньні. Для мараплаўства дастаткова месца ўсім», — гаворыцца ў паведамленьні дыпмісіі ў Twitter.

Мінабароны Расеі паведаміла, што падводная лодка «Стары Аскол» зьдзяйсьняла плянавы пераход да базы ў Чорным моры пасьля вучэньняў на Балтыйскім флёце. Расейскія вайскоўцы заявілі, што лодка рухалася ў становішчы над вадой.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG