Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назарбаеў хоча бараніцца ад каляровых рэвалюцый вяртаньнем сьмяротнага пакараньня


Нурсултан Назарбаеў
Нурсултан Назарбаеў

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў лічыць, што ў яго краіне зьявіліся прыкметы каляровых рэвалюцый.

Такім чынам ён ацаніў спробу ўзброенага мяцяжу ў горадзе Актэбэ ў гэтую нядзелю, калі група нападнікаў абрабавала магазіны са зброяй і спрабавала штурмаваць вайсковую частку.

Паводле Назарбаева, тэракт быў арганізаваны прыхільнікамі радыкальных псэўдарэлігійных рухаў, якія атрымлівалі інструкцыі з-за мяжы.

У сваім відэазвароце Назарбаеў заклікаў караць тэрарыстаў самай жорсткай мерай:

«Той, хто ўзяў у рукі зброю і забіў чалавека, павінен быць пакараны сьмерцю».

Пры тым у 2003 годзе ў Казахстане быў уведзены мараторый на сьмяротнае пакараньне. Заўтра ў краіне абвешчаная жалоба па ахвярах тэракту 5 чэрвеня. Тады загінулі 7 чалавек і дзясяткі былі параненыя. У спэцапэрацыі былі застрэленыя 13 нападнікаў. Працягваецца пошук іншых датычных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG