Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штат амбасады ЗША ў Менску папоўніцца эканамічным дарадцам


Павераны ў справах ЗША Скот Роланд, архіўнае фота
Павераны ў справах ЗША Скот Роланд, архіўнае фота

Пра гэта заявіў 7 чэрвеня на брыфінгу для 12 амэрыканскіх кампаній Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

«Скот Роланд адзначыў, што ўрад ЗША падтрымлівае разьвіцьцё гандлю і інвэстыцый паміж ЗША і Беларусьсю, і дадаў, што ў рамках такіх сумесных намаганьняў Міністэрства замежных спраў ухваліла пашырэньне штату амбасады ЗША ў Менску на пасаду эканамічнага дарадцы», — паведамілі tut.by у амэрыканскай амбасадзе.

Бізнэс-брыфінг прайшоў у цесным супрацоўніцтве з МЗС Беларусі.

У 2008 годзе колькасьць супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Менску была скарочана на патрабаваньне беларускага боку з 35 да пяці чалавек. У 2014 годзе Беларусь дазволіла павялічыць штат амбасады на аднаго чалавека, да шасьці чалавек.

У сакавіку 2008 года, пасьля ўвядзеньня ЗША санкцый у дачыненьні да канцэрна «Белнафтахім», амбасадар Беларусі Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Менск на патрабаваньне беларускага боку пакінула пасол Карэн Стʼюарт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG