У суправаджальным тэксьце Amnesty International паведамляецца, што Сяргей Вострыкаў быў асуджаны на сьмерць за падвоенае забойства і згвалтаваньне. Гэта ўжо трэці сьмяротны прысуд у Беларусі сёлета.
«Беларусь зьяўляецца адзінай краінай у Эўропе і Цэнтральнай Азіі, якая працягвае ўжываць сьмяротнае пакараньне. Amnesty International выступае супраць сьмяротнага пакараньня ва ўсіх выпадках без выключэньня, як парушэньня права на жыцьцё, абвешчанага ва Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Гэта ў канчатковым выніку жорсткае, бесчалавечнае і прыніжаючае годнасьць пакараньне» — гаворыцца ў суправаджальным лісьце праваабарончай арганізацыі.
Amnesty International патрабуе скасаваць сьмяротны прысуд Вострыкаву
![Пэрформанс у Менску за адмену сьмяротнай кары. Архіўнае фота.](https://gdb.rferl.org/97b2c03e-4c61-4833-a65a-a4f957ff0dc2_w250_r1_s.jpg)
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International зьвярнулася з заклікам падпісаць пэтыцыю ў абарону Сяргея Вострыкава, асуджанага 19 траўня да сьмяротнага пакараньня.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1