Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр гросмайстар Карчной


Віктар Карчной, 1993
Віктар Карчной, 1993

У Швэйцарыі ва ўзросьце 85 гадоў памёр Віктар Карчной — шахматыст, які быў у 1970-80-х гадах прэтэндэнтам на тытул чэмпіёна сьвету.

Гросмайстар Карчны ў 1976 годзе эміграваў з СССР на Захад па палітычных матывах. У 1978 i 1981 гадах ён удзельнічаў у матчах за шахматную «карону» з савецкім гросмайстрам Анатолем Карпавым і абодва разы прайграў.

Матчы Карчнога і Карпава зьявіліся адным з яскравых эпізодаў часоў халоднай вайны, супраць Карчнога ў Савецкім Саюзе была разгорнутая прапагандысцкая кампанія. Перамозе над Карчным ў СССР надавалася вялікае палітычнае значэньне: Карпаў быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сьцяга, які ў Крамлі яму ўручыў асабіста Леанід Брэжнеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG