Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алянд прызнаў пагрозу нападаў падчас чэмпіянату Эўропы


Франсуа Алянд
Франсуа Алянд

Франсуа Алянд заклікаў грамадзян «не баяцца».

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд прызнаў пагрозу тэрарыстычнага нападу ў ходзе чэмпіянату Эўропы па футболе, які пачынаецца ў пятніцу 10 чэрвеня. Але, паводле яго слоў, грамадзяне не павінны дазваляць сабе баяцца.

У інтэрвію францускаму радыё прэзыдэнт паведаміў, што ў 10 гарадоў для аховы футбольных матчаў будуць накіраваныя 90 тысяч супрацоўнікаў службаў бясьпекі.

Пасьля нападаў у Парыжы ў лістападзе мінулага году ў Францыі да гэтага часу захоўваецца найвышэйшы ўзровень трывогі.

Раней экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава», забароненая ў многіх краінах, заклікала сваіх пасьлядоўнікаў па ўсім сьвеце актывізавацца ў час надыходзячага месяца Рамадан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG