Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане адбыліся напады на збройныя крамы. Ёсьць ахвяры


У Актобэ сёньня.
У Актобэ сёньня.

У казахстанскім горадзе Актобэ невядомыя адкрылі стральбу пры нападзе на збройныя крамы, адна зь якіх разьмешчана на тэрыторыі вайсковай часткі Нацыянальнай гвардыі.

Узброеныя напады, паводле афіцыйнай інфармацыі МУС, адбыліся днём у нядзелю, 5 чэрвеня, з інтэрвалам у адну гадзіну.

У адной з крамаў забіты прадавец, яшчэ адзін чалавек паранены. Пры адбіцьці нападу на тэрыторыі вайсковай часткі загінуў афіцэр і вайсковец-кантрактнік, яшчэ 9 вайскоўцаў атрымалі раненьні.

Скрын-шот зь мясцовага сайту
Скрын-шот зь мясцовага сайту

У МУС заяўляюць, што трое тых, хто нападаў забітыя, адзін затрыманы, некалькі — схаваліся.

У трох раёнах гораду праводзіцца антытэрарыстычная апэрацыя. Гараджанам не рэкамэндуецца выходзіць на вуліцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG