ПАДЗЕІ ДНЯ
в. Азярцо, Менскі р-н. Дзіцячы фэстываль КолерФэст. Удзельнікі акунуцца ў эпоху сярэднявечча, адчуюць сябе далікатнай прынцэсай або адважным воінам і ўбачыць сапраўдны Рыцарскі турнір. Месца правядзеньня — Музэй народнай архітэктуры і побыту. Пачатак аб 11:00
Менск. Інтэрактыўная выстава для дзяцей і ўсёй сям’і «Ідзі і су-дзей». Месца правядзеньня — Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а) Пачатак а 12.00
Менск. (па 29 чэрвеня). Адкрыцьцё пэрсанальнай выставы Ромы Камінскага Singular Invisible Present. Тэма выставы — пад’езд жылога дому. Месца правядзеньня — прастора «Ў падвал» (пр. Незалежнасьці, 37а) Пачатак а 19:00
Полацак. Дзень памяці Эўфрасіньні Полацкай. Месца пачатку Крыжовага ходу — Сафійскі сабор (вул. Замкавая, 1). Пачатак аб 11:30
Кобрын. Сьвята дзіцячых гульняў і цацак. Месца правядзеньня — пляцоўка перад ГЦ «Палесьсе» (вул. Мікалаева, 50) Пачатак аб 11:00
Гомельская вобл., Веткаўскі р-н. Беларуская асацыяцыя журналістаў арганізуе прэс-тур у вёску Стаўбун для ўдзелу ў старадаўнім абрадзе «Ваджэньне і пахаваньне стралы».
Горадня. Заключныя мерапрыемствы ХІ фэстывалю нацыянальных культур.
У гісторыі:
1919 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Беларускае жыцьцё». Рэдактар Францішак Аляхновіч.
«Сьмех таксама, як і хлеб, адна з галоўнейшых патрэб».
Францішак Аляхновіч
1923 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Вольны Сьцяг», органу Беларускай Рэвалюцыйнай Арганізацыі (выдавалася да 14 кастрычніка 1923 году), была забароненая польскімі ўладамі.
1938 — у Сыбіры ў савецкім канцлягеры расстраляны Юрка Лістапад, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня.
1947 — дзяржсакратар ЗША Джордж Маршал выступіў з прамовай у Гарвардзкім унівэрсытэце, у якой выклаў праграму дапамогі пасьляваеннай Эўропе, якая пазьней атрымала назву «плян Маршала».
2004 — ня стала Рональда Рэйгана, 40-га прэзыдэнта ЗША.
«Урад не вырашае праблемаў — ён іх фінансуе».
Рональд Рэйган
У гэты дзень нарадзіліся:
1854 — Юры Пэн, мастак-жывапісец, пэдагог, выбітны дзяяч «габрэйскага рэнэсансу» ў беларускім мастацтве пачатку XX ст.
1870 — Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі дзеяч, біскуп Менскі, пасьля Пінскі
1942 — Вячаслаў Рагойша, беларускі філёляг, літаратуразнаўца, аўтар «Паэтычнага слоўніка».
1973 — Анатоль Кот, беларускі артыст тэатру і кіно.
ЦЫТАТА:
«Ведама, я расказаў таварышу ўсю сваю справу. Усю, з усiмi дэталямi. Тут нiчога не хаваў. Казаў пра ўсе гутаркi ў ГПУ, пра банкет, пра сваё савецкае грамадзянства. Мне тады здавалася, што „совершенно секретно“ на волi, за вастрожнымi мурамi перастае ўжо быць сакрэтам.
Я пытаўся, што ён думае, як усё гэта скончыцца?
Мой таварыш глядзеў на маю будучыню вельмi пэсымiстычна.
— Найменш, што вам могуць даць — гэта пяць гадоў высылкi ўва Ўсходнюю Сiбiр, або пяць гадоў Саловак... Менш не даюць... Сяджу тут ужо другi год... Праз маю камару прайшло шмат народу... Менш не даставалi... А бальшыня мела дзесяць год або расстрэл.
Значыцца, найменш — 5 год! Пяць даўгiх год быць пазбаўленым волi, быць адарваным ад жыцьця, ад сваiх блiзкiх!.. Пяць год — найменш... А можа — дзесяць?.. А можа... расстр...
Брр! Лепш аб гэтым ня думаць!..»
Францішак Аляхновіч, з кнігі «У кіпцюрох ГПУ»