Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія СМІ: Зацікаўленасьць Расеі ў разьмяшчэньні сваіх войскаў у Беларусі можа ўзрасьці


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Нямецкае інтэрнэт-выданьне BizzEnergy апублікавала артыкул «Перацягваньне канату паміж Пуціным і Лукашэнкам», дзе зьвяртаецца да тэмы беларуска-расейскіх адносінаў і, у прыватнасьці, спрэчак вакол цаны на газ.

Нямецкае выданьне піша, што становішча Лукашэнкі на перамовах пра газ «вельмі хісткае», бо «Расея ўсё ж такі кантралюе ў пэўнай ступені энэргетычную інфраструктуру Беларусі, якая ў доўгатэрміновай пэрспэктыве залежыць ад расейскіх паставак».

Акрамя таго, BizzEnergy кажа пра пляны Крамля наконт разьмяшчэньня авіябазы на тэрыторыі Беларусі. У кантэксьце спрэчак вакол цаны на газ разьмяшчэньне авіябазы можа стаць тэмай для закулісных перамоваў, лічыць нямецкае выданьне.

«У адказ на пляны НАТО па пашырэньні сваёй прысутнасьці ва Ўсходняй Эўропе можа значна ўзрасьці і зацікаўленасьць Расеі ў разьмяшчэньні сваіх войскаў у Беларусі, якая мяжуе з Польшчай і Літвой, краінамі-ўдзельніцамі ЭЗ. Так што правядзеньне закулісных перамоваў уяўляецца цалкам магчымым. Ці дойдзе да гэтага, мы хутка даведаемся, бо „Газпром“ ужо абвясьціў пра значнае зьніжэньне паставак газу ў выпадку далейшых затрымак выплат», — піша выданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG