Кіраўнік групоўкі «ДНР» Аляксандар Захарчанка вырашыў забараніць уезд і знаходжаньне на кантраляванай сэпаратыстамі тэрыторыі 49 асобам. Інфармацыю пра гэта апублікавалі 2 чэрвеня сэпаратысцкія сродкі масавай інфармацыі.
У сьпісе ёсьць прозьвішчы Рыната Ахметава, Андрэя Клюева, Юрыя Бойкі, Сяргея Таруты, Барыса Калесьнікава, Віктар Пшонкі, Раісы Багатыровай, Віталя Захарчанкі і Сяргея Курчэнка.
У тэксьце рашэньня гаворыцца, што забарона дзейнічае часова, «да прыняцьця асобнага распараджэньня».
Дакумэнт датуецца 1 чэрвеня і набыў моц з моманту яго падпісаньня.
Групоўка «ДНР», прызнаная ўладамі Ўкраіны тэрарыстычнай, кантралюе частка Данецкай вобласьці сумесна з абласным цэнтрам.