Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз адклаў увядзеньне візавых паслабленьняў для грамадзян Грузіі


Турэччыне, Украіне і Косаву таксама варта чакаць затрымак з увядзеньнем бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам.

Краіны Эўрапейскага зьвязу адклалі ўвядзеньне візавых паслабленьняў для грамадзян Грузіі, паведамляе агенцтва Reuters з Брусэля. Турэччыне, Украіне і Косаву таксама варта чакаць затрымак з увядзеньнем бязьвізавага рэжыму з ЭЗ з-за росту нелегальнай міграцыі ў Эўропу. Пра гэта паведамілі крыніцы ў Эўразьвязе.

Паслы ЭЗ у Брусэлі абмеркавалі прадстаўленьне бязьвізавага рэжыму для Грузіі ў сераду, але не прынялі ніякага рашэньня з-за пярэчаньняў з боку Нямеччыны і Францыі. Яны могуць вярнуцца да гэтага пытаньня на наступным тыдні, да правядзеньня абмеркаваньня больш спрэчнага выпадку — Украіны, якое намечана на 14 чэрвеня, паведамілі Reuters прадстаўнікі ЭЗ.

Па словах аднаго з эўрапейскіх дыпляматаў, гаворка не ідзе пра тое, каб спыніць увесь працэс, а пра тое, каб праявіць асьцярожнасьць.

Турэччына назвала бязьвізавы рэжым з ЭЗ платай за дапамогу зь яе боку ў пытаньнях міграцыі. Для Ўкраіны і Грузіі бязьвізавы ўезд зьяўляецца часткай геапалітычнай сутычкі з Расеяй. Косава стане апошняй краінай, якая атрымае бязьвізавы рэжым з краінаў Заходніх Балканаў, якая ўсё яшчэ аднаўляецца пасьля войнаў 1990-х гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG