Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 чэрвеня: Зьліцьцё інтэрнэт-гігантаў Беларусі


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларус, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная гучнай падзеі — зьліцьцю найбуйнейшых гульцоў інтэрнэт-рынку Беларусі. Падрабязнасьці пакуль не агалошваюцца. Уся інфармацыя — падчас канфэрэнцыі. Месца правядзеньня — Галерэя TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57). Пачатак а 10:30.

Менск. Юбілейны творчы вечар, прысьвечаны 80-годзьдзю беларускага пісьменьніка, публіцыста, грамадзкага дзеяча Васіля Якавенкі. Месца правядзеньня — Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН (вул. Сурганава, 15). Пачатак а 16:00.

Менск. Інтэрактыўная выстава для дзяцей і ўсёй сям’і «Иди и со-твори». Месца правядзеньня — Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а). Пачатак а 18.00.

Менск. Сумесны канцэрт італьянскага мужчынскага хору «Coro Laurino» і беларускага жаночага «Раніца». Месца правядзеньня — Нацыянальны цэнтар мастацкай творчасьці дзяцей і моладзі (вул. Кірава, 16). Пачатак а 18:30.

Менск. У рамках Тыдня Швэцыі адкрыцьцё выставы беларуска-швэдзкай мастачкі Людмілы Хрысьцеевай. Месца правядзеньня — Нацыянальны гістарычны музэй (вул. К. Маркса, 12). Пачатак а 17:00.

Браслаў. Усебеларускі юбілей каталіцкіх сьвятароў. Месца правядзеньня — Санктуарыюм Маці Божай. Пачатак а 10:30

Ліда. Фэстываль творчасьці дзяцей і маладых людзей з інваліднасьцю «Мары спраўджваюцца». Месца правядзеньня — Лідзкі замак. Пачатак а 12:00.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1740 — нарадзіўся Маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік, філёзаф. Ён быў прапаведнікам абсалютнай свабоды, якая не была б абмежаваная ні маральнасьцю, ні рэлігіяй, ні правам, а асноўнай каштоўнасьцю жыцьця лічыў спаталеньне імкненьняў
асобы. Ад яго імя сэксуальнае задавальненьне, якое атрымліваецца шляхам прычыненьня іншаму чалавеку болю і/або зьнявагаў, атрымала (у працах сэксоляга Рыхарда фон Крафт-Эбінга) назву «садызм» (пасьля словы «садызм», «садыст» сталі ўжывацца і ў больш шырокім сэнсе).

1792 — Браслаў атрымаў герб.

1857 — нарадзіўся Карл Адольф Г’елеруп, дацкі паэт і пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі у 1917.

1882 — памёр Джузэпэ Гарыбальдзі, нацыянальны герой Італіі, генэрал.

1926 — нарадзіўся Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.

1941 — нарадзіўся Чарлі Ўотс, бубнач «The Rolling Stones».

1942 — нарадзіўся Эдуард Малафееў, футбаліст, беларускі і расейскі футбольны трэнэр.

1953 — каранацыя Лізаветы ІІ, якая стала каралевай Вялікабрытаніі, Канады, Аўстраліі і Новай Зэляндыі.

1970 — нарадзіўся Віталь Шкраба, прафэсійны беларускі баксэр, двухразовы чэмпіён Беларусі.

1972 — нарадзілася Кацярына Карстэн, беларуская вясьлярка.

1979 — Папа Ян Павал ІІ пачаў свой першы візыт у Польшчы, стаўшы першым папам, які наведаў камуністычную краіну.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Асноўны прынцып маёй філязофіі — гэта пагарда да грамадзкай думкі. Ты ўявіць сабе ня можаш, да якой ступені мне напляваць на тое, што пра мяне кажуць. На самай справе, якім чынам меркаваньне невукаў можа паўплываць на наша шчасьце?»

Маркіз дэ Сад

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG