Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэкорд! Мянчук пад Шчучынам разагнаўся да 299 км/гдз


Раней 23-гадовы мужчына 27 разоў прыцягваўся да адказнасьці за парушэньне правілаў дарожнага руху, у тым ліку 14 разоў за перавышэньне хуткасьці.

У панядзелак, 30 траўня, у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці на трасе М6 Менск — Гародня супрацоўнікі мясцовай Дзяржаўтаінспэкцыі зьвярнулі ўвагу на ўседарожнік «Мэрсэдэс», які разагнаўся да 299 км/г. Як паведамляе Гарадзенская ДАІ, гэта рэкорд для Беларусі.

Кіроўца, 23-гадовы мянчук, раней 27 разоў прыцягваўся да адказнасьці за парушэньні правілаў дарожнага руху, у тым ліку 14 разоў — за парушэньні хуткаснага рэжыму.

Дарэчы, хуткасьць «рэкардсмэна» склала 1,359 «чыжа»: калі бізнэсовец Юры Чыж спрабаваў уцячы за межы Беларусі, ён, калі верыць КДБ, ехаў з хуткасьцю 220 км/гдз.

За перавышэньне хуткасьці ў Беларусі прадугледжваюцца як штрафы (ад 105 тысяч — за перавышэньне на 10–20 км/г пры фіксацыі камэрай, да 3,15 млн — за паўторнае перавышэньне на працягу году), так і пазбаўленьне правоў на год. Што чакае «рэкардсмэна», пакуль невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG