Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Астраноч» — як менчукі назіралі за Марсам

31 траўня на даху аднаго з дамоў у менскім мікрараёне Новая Баравая прайшла «Астраноч».

Такім чынам, быў прэзэнтаваны першы ў сталіцы дах шмартпавярховага дома,
які прызначаны да эксплёатацыі. Любы ахвотны мог паглядзець ва ўсталяваныя тут тэлескопы, каб пабачыць рэдкую астранамічную зьяву: Марс наблізіўся да Зямлі на вельмі блізкую адлегласьць. Курыравалі назіраньне ўдзельнікі беларускага стартапа Wake Up НЕО — тыя самыя, што ўвайшлі ў ТОП-5 міжнароднага конкурсу ад NASA. А таксама прадстаўнікі астранамічнага клюбу «Аш-Ню».


XS
SM
MD
LG