Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэджэп Эрдаган выказаў жаданьне палепшыць адносіны з Расеяй


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Турэччыны, аднак, не разумее, якога менавіта «першага кроку» чакаюць ад яго краіны ў Маскве.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў пра жаданьне нармалізаваць адносіны з Расеяй, але прызнаўся, што не разумее, пра які менавіта «першы крок», які нібыта павінна зрабіць Турэччына, кажуць у Маскве. Эрдаган выступіў перад журналістамі 31 траўня, заявіўшы, што Расея адмовілася ад сувязяў з Турэччынай пасьля, як ён выказаўся, «памылкі пілёта».

У лістападзе 2015 году расейскі ваенны самалёт, пралятаючы ў раёне сырыйска-турэцкай мяжы, перасек, як сьцьвярджаюць у Анкары, мяжу Турэччыны і быў зьбіты. Пілёт загінуў.

Выступу Эрдагана папярэднічала выказваньне Дзьмітрыя Пяскова, прэс-сакратара прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна пра тое, што для паляпшэньня двухбаковых адносінаў, Турэччына павінна зрабіць «першы крок».

Анкара адмаўляецца прасіць прабачэньня ў Расеі за інцыдэнт з самалётам, бо лічыць, што расейскі самалёт перасек мяжу і апынуўся ў паветранай прасторы Турэччыны. Масква гэтыя абвінавачваньні абвяргае.

Расейскі бок увёў санкцыі супраць Турэччыны, пасьля чаго гандлёвыя адносіны паміж дзьвюма краінамі рэзка скараціліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG