Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" патрабуе ад Беларусі 200 мільёнаў даляраў. Менск ня згодны


Намесьнік старшыні праўленьня газавага холдынгу Аляксандар Мядзьведзеў.
Намесьнік старшыні праўленьня газавага холдынгу Аляксандар Мядзьведзеў.

Беларусь павінна "Газпрому" больш за 200 мільёнаў даляраў за пастаўкі газу. Пра гэта заявіў намесьнік старшыні праўленьня газавага холдынгу Аляксандар Мядзьведзеў, паведамляе ТАСС.

"Есьць неплацяжы на адрас беларускай кампаніі ("дачкі" "Газпрома" — "Газпром трансгаз Беларусь". — РС) з боку беларускіх спажыўцоў. Там сума набралася вельмі і вельмі сурʼёзная — ужо за 200 (млн даляраў)", — сказаў ён.

Мядзьведзеў выказаў меркаваньне, што ў Беларусі "ня самі па сабе вырашылі так плаціць, а ім нехта падказаў".

"Мне здаецца, гэта ня лепшы спосаб", — дадаў намесьнік кіраўніка холдынгу.

Раней паведамлялася, што расейская "дачка" "Газпрома" "Газпром трансгаз Беларусь" зьвярнулася ў міжнародны арбітражны суд беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў сувязі зь недаплатай беларускімі суб'ектамі гаспадараньня за расейскі газ. Беларускі бок адмаўляе наяўнасьць доўгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG