Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нашумелы выступ Вакарчука: «Трэба перастаць будаваць дзяржаву на кроўным патрыятызме»


Сьвятаслаў Вакарчук
Сьвятаслаў Вакарчук

Лідэр украінскага рок-гурта «Акіян Эльзы» Сьвятаслаў Вакарчук прачытаў на мэдыяфоруме ў Львове рэзанансную лекцыю, у якой казаў пра ўкраінскі патрыятызм і ідэі, якія аб’ядноўваюць нацыю. Прапануем асноўныя тэзісы лекцыі.

З чым трэба скончыць

Мой ключавой пасыл сёньняшняй лекцыі ў наступным:

нам трэба перастаць будаваць дзяржаву, заснаваную на крэўным патрыятызме, і пачаць будаваць дзяржаву, заснаваную на канстытуцыйным.

Пра мінулае

Можа быць, нашы продкі ці людзі, якія хацелі будаваць украінскую дзяржаву ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя, калі развальвалася імпэрыя, калі ўсе невялікія народы адчувалі сваю ідэнтычнасьць, зьбіраліся вакол выключна сваёй мовы, культуры і агульнай гісторыі... Такім чынам лёгка было супрацьстаяць вялікім імпэрыям — напрыклад, нямецкай або расейскай.

Тады гэта спрацавала, таму што сьвет быў закрытым, гэта быў адзіны мэтад — аб’яднацца, знайсьці суседа, які такі ж, як ты.

Мне здаецца, у нас цяпер гэтая ідэя ўжо не працуе, тым больш з такой краінай, як Украіна.

Пра дзяржаву і нацыю

Мы павінны ўсьвядоміць, што дзяржава, створаная ў 1991 годзе, была створаная не пад нашым уплывам, а з прычыны пэўных суб’ектыўных і гістарычных прычын. Наша краіна пашытая з розных кавалачкаў іншых дзяржаў, дзе людзі мелі рознае паходжаньне, мову, веру, лад жыцьця і бачаньне будучыні.


Калі мы хочам сёньня вызначыць, што такое нацыя, нам трэба спыніць думаць пра рэчы, якія нас разьядноўваюць.

Ня толькі таму, што яны становяцца падставай для палітычных спэкуляцый, але і таму, што такая сыстэма будзе пастаянна хворай. Яна ня будзе ўстойлівай, калі мы не пабудуем слупы, якія будуць яе падтрымліваць.


У чым ідэя

Мая ідэя складаецца ў тым, што нам усім трэба задумацца над тым, што Ўкраіну ў XXI стагодзьдзі мы можам пабудаваць на абсалютна дакладных прынцыпах і правілах гульні, якія будуць зразумелыя ўсім украінцам незалежна ад таго, у якой частцы краіны яны нарадзіліся. Калі жыхар вёскі Харкаўскай вобласьці недалёка ад мяжы зь Белгародзкай вобласьцю будзе адчуваць мэнтальную, інтэлектуальную і сацыяльную блізкасьць з жыхаром прыгранічнага вёскі Львоўскай вобласьці больш, чым са сваім расейскім суседам, гэта будзе азначаць, што ў нас ёсьць палітычная нацыя.


Канстытуцыйны патрыятызм працуе там, дзе ёсьць неаднароднае грамадзтва, розная гісторыя, і дзе трэба аб’ядноўваць людзей вакол некаторых фундамэнтальных прынцыпаў, якія, магчыма, здаюцца трывіяльнымі, але на самой справе аб’ядноўваюць нацыю мацней, чым штосьці яшчэ.


Канстытуцыйны патрыятызм і касмапалітызм — у чым розьніца

Думаю, хтосьці з вас можа мне запярэчыць: ці не выглядае гэта такім лібэральным касмапалітызмам, які можа цалкам перакрэсьліць гісторыю і наша мінулае. Абсалютна не. Канстытуцыйны патрыятызм і касмапалітызм — гэта розныя рэчы. Я лічу, што ўкраінская нацыя павінна мець і мае сваю ідэнтычнасьць, нам трэба яе песьціць і ўсяляк падтрымліваць. Але перад тым, як гэтай ідэнтычнасьці будзе дадзеная нейкая вага, мы павінны гаварыць пра больш фундамэнтальныя рэчы: у якім грамадзтве мы жывем, як паклапаціцца аб справядлівасьці, як зрабіць так, каб кожнаму з нас было камфортна ў гэтым асяродзьдзі, як зрабіць так, каб мы ганарыліся нашым ладам жыцьця і нашы дзеці хацелі жыць у гэтай краіне.

Асноўныя прынцыпы

Гэтых рэчаў нельга дасягнуць проста тым, што мы кожны дзень будзем падымаць сьцяг і сьпяваць гімн, яны дасягаюцца барацьбой за простыя, зразумелыя прынцыпы:

адзін закон для ўсіх, сумленны суд, адсутнасьць карупцыі, свабода слова, свабода прадпрымальніцтва і дакладнае выкананьне абавязкаў кожным грамадзянінам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG