«Я забіў 7 галоў, а Радзівонаў – 94», – маленькага заўзятара БАТЭ пазнаюць на вуліцы
6-гадовы Матвей Літвін заўзее за БАТЭ. Сьлёзы хлопчыка падчас пройгрышу яго каманды ў Кубку Беларусі пабачыў увесь інтэрнэт. БАТЭ пачаў расшукваць заўзятара. Цяпер мары Матвея споўняцца – ён выйдзе на поле «Барысаў-Арэны», атрымае футбольную майку з уласным імем і сустрэнецца са сваімі кумірамі.