Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад: эканоміка Беларусі разьвіваецца паводле пэсымістычнага прагнозу


Першы намесьнік прэмʼер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі заяўляе, што сёлета разьвіцьцё эканомікі краіны ідзе па пэсымістычным сцэнары. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Захад.

«Па росьце эканомікі ідзем у рамках пэсымістычнага прагнозу», — сказаў Мацюшэўскі, выступаючы ў Палаце прадстаўнікоў у пятніцу ў Менску.

Ён канстатаваў, што ў 2016 годзе ўрад сумесна з Нацбанкам рэалізуе меры макраэканамічнага балянсаваньня ва ўмовах, якія значна горшыя за ўмовы папярэдняга году.

«Няўстойлівасьць на нафтавым, калійным і іншых сыравінных рынках прывяла да падзеньня вартасных аб’ёмаў экспарту на 16,7%. Бюджэт пры гэтым недаатрымаў даходы. У першым квартале даходы ад мыта на нафтапрадукты склалі толькі 140 мільёнаў даляраў пры гадавым пляне ў 1,1 мільярда даляраў» — сказаў першы віцэ-прэмʼер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG