Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінадукацыі працуе над стварэньнем новых падручнікаў па гісторыі і мастацкай культуры


Міністэрства адукацыі працуе над стварэньнем падручнікаў у адпаведнасьці з новымі вучэбнымі праграмамі, паведаміла начальнік упраўленьня агульнай і сярэдняй адукацыі ведамства Сьвятлана Ўклейка 26 траўня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

«Адначасова перапісаць ці стварыць новыя падручнікі па ўсіх вучэбных прадметах немагчыма, таму Міністэрства адукацыі прапрацавала некалькі шляхоў падрыхтоўкі новых падручнікаў і павышэньня іх якасьці», — сказала яна.

Зараз вядзецца праца па стварэньні падручнікаў у адпаведнасьці з новымі вучэбнымі праграмамі для 1-х, 2-х, 5-х і 6-х клясаў, распрацоўваецца канцэпцыя базавага падручніка. У наступным навучальным годзе зьявяцца новыя падручнікі па наступных прадметах: сусьветная гісторыя, гісторыя Беларусі для 6-й клясы, мастацтва (айчынная і сусьветная мастацкая культура) і чалавек і сьвет для 5-й клясы.

«Другі шлях падрыхтоўкі падручнікаў — падручнік-навігатар, — адзначыла Уклейка. — Ужо створаны падручнік-навігатар па хіміі для 10-й клясы, да 1 верасьня будзе гатовы падручнік-навігатар па фізыцы для трэцяй ступені».

Яна дадала, што ў некаторых установах адукацыі настаўнікі і вучні адмовіліся ад папяровай вэрсіі падручніка па хіміі і выкарыстоўваюць разьмешчаны на сайце Мінадукацыі падручнік-навігатар. Акрамя таго, у наступным годзе пачнецца распрацоўка падручніка-навігатара па хіміі для 11-й клясы і па прадмеце «Мастацтва (айчынная і сусьветная мастацкая культура)» для 5-й клясы.

Прадстаўнік Мінадукацыі адзначыла, што адбыліся зьмены і ў складзе аўтарскіх калектываў, якія распрацоўваюць падручнікі. «Часта гучаць папрокі ў тым, што сярод складальнікаў падручнікаў толькі навукоўцы і няма настаўнікаў. Цяпер сытуацыя зьмянілася: крыху менш за палову калектыву — гэта прадстаўнікі устаноў вышэйшай адукацыі, кожны пяты аўтар — настаўнік-практык, — сказала Уклейка. — Таксама далучаны мэтадысты, тыя, хто непасрэдна працуе з настаўнікамі».

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG