Мільярдэр Дональд Трамп заручыўся падтрымкай дастатковай колькасьці дэлегатаў маючага адбыцца зьезду Рэспубліканскай партыі ЗША для вылучэньня яго кандыдатуры ў прэзыдэнты Злучаных Штатаў. Пра гэта паведаміла ў чацьвер агенцтва Associated Press пасьля таго, як група дэлегатаў партыйнага зьезду, якія раней афіцыйна не падтрымлівалі ніводнага з кандыдатаў, заявіла аб намеры падтрымаць Трампа.
Такім чынам, лік дэлегатаў, чыёй падтрымкай удалося заручыцца Трампу, перавысіла 1237 — неабходную лічбу для вылучэньня на партыйным зьезьдзе.
Тое, што Трамп, хутчэй за ўсё, стане кандыдатам ад рэспубліканцаў, стала практычна бясспрэчным ў пачатку траўня, калі яго канкурэнты выйшлі з барацьбы за намінацыю пасьля сэрыі перамог мільярдэра на першасных выбарах.
Паводле апошніх апытаньняў, папулярнасьць Дональда Трампа сярод выбаршчыкаў расьце, і яго рэйтынг практычна зраўняўся з рэйтынгам яго меркаванага суперніка — дэмакраткі Хілары Клінтан.
Зьезд Рэспубліканскай партыі пройдзе ў Кліўлэндзе ў канцы ліпеня. Выбары прэзыдэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада.