Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі добраахвотнік паранены ў Данецкай вобласьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У раёне Аўдзееўкі беларус пацярпеў ад выбуху гранатамётнага стрэлу, пагрозы жыцьцю няма. Імя і пазыўны не агалошваюцца.

Удзень 26 траўня Facebook-суполка «Тактычнай групы Беларусь» паведаміла пра раненьне беларускага добраахвотніка пад Аўдзееўкай Данецкай вобласьці (каля самай лініі сутыкненьня, кантралюецца ўкраінскімі войскамі).

Выбухам гранатамётнага стрэлу параніла беларускага добраахвотніка і байца Ўзброеных сілаў Украіны. Цяпер параненымі займаецца добраахвотніцкі батальён «Госпітальєри», пагрозы іхным жыцьцям няма.

«Куды эвакуююць, паведамім пазьней, — пішуць у Тактычнай групе. — Пазыцыі і пазыўныя зь вядомых прычынаў не называем. Нас там няма».

Колькі беларусаў пацярпела ў канфлікце на Данбасе, на сёньняшні дзень невядома. Афіцыйна прызнаны адзін загінулы — Аляксандар Чаркашын. Яшчэ адзін беларус, Міхаіл Жызьнеўскі, загінуў ад кулі снайпэра падчас Эўрамайдану. Нават прыблізна невядома, колькі беларусаў ваююць ва Ўкраіне на баку Кіева і сэпаратыстаў. Міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч распавядаў, што ў сьледчыя органы перададзена ўжо 28 спраў на прыкладна 130 беларусаў, якія ваююць ва Ўкраіне, прычым на кожнага беларуса, якія ваюе на баку Ўкраіны, прыпадаюць трое, якія ваююць за непрызнаныя «ДНР» і «ЛНР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG