Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пераможцаў Rock Profi 2016 назавуць 26 траўня


У чатырох зь пяці намінацыяў беларускай рок-прэміі згадваюцца Brutto і Re1ikt. Прэмію «За ўнёсак у беларускую музыку» атрымае «Троіца».

А 19-й гадзіне 26 траўня ў менскім клюбе ili распачнецца цырымонія ўручэньня чацьвёртай беларускай прафэсійнай музычнай прэміі Rock Profi 2016. На цырымоніі выступяць Intelligency, True Litwin Beat, Unhuman Remains, Slowner і «Сестричкин луч».

Прэмія арыентаваная на рок, інды і альтэрнатыўную музыку, журы з 66 артыстаў разглядала 45 альбомаў і 91 песьню, выдадзеныя ў 2015 годзе. Найчасьцей у намінацыях прадстаўленыя Brutto і Re1ikt (прэтэндуюць на «Найлепшы альбом», «Найлепшы запіс», «Найлепшую песьню» і «Артыста году»). Тры намінацыі мае «Серебряная свадьба», дзьве — Šuma. На «Дэбют году» прэтэндуюць Harotnica, NABR, Super Besse і Teleport.

Гурт «Троіца» атрымае на цырымоніі прэмію «За ўнёсак у беларускую музыку». «Троіцу» цяжка назваць рок-гуртом — за выключэньнем аднаго адносна «цяжкага» альбому «Жар-жар», этна-трыё грае нью-эйдж, этна-ф’южн і іншыя незвычайныя варыяцыі на тэму беларускіх народных песень і фольк-музыкі. З 1995 году «Троіца» выдала 6 альбомаў, дала безьліч канцэртаў у Беларусі, за яе межамі і нават на іншых кантынэнтах. У мінулыя гады прэмію «За ўнёсак у беларускую музыку» атрымлівалі «Ляпіс Трубяцкі», «Крама» і N.R.M.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG