Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС правярае інфармацыю аб удзеле беларускіх падлеткаў у лягерах расейскіх нацыстаў


Ігар Шуневіч (у цэнтры)

Пра гэта сёньня паведаміў журналістам перад пачаткам пленарнага паседжаньня Палаты прадстаўнікоў міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

Ён сказаў, што ў МУС ёсьць такая інфармацыя, на дадзены момант яна правяраецца, але казаць штосьці канкрэтнае пакуль яшчэ рана. Міністру таксама задалі пытаньне, не называючы прозьвішча, але з кантэксту пытаньня можна было зразумець, што гаворка ідзе пра вядомага расейскага нацыяналіста Мільчакова, які ваяваў на баку так званай «Данецкай народнай рэспублікі» ва Ўкраіне:

«У выпадку, калі ён прыедзе для удзелу ў масавых мерапрыемствах у Менск, як на гэта адрэагуюць беларускія ўлады?»

Міністар Шуневіч адказаў:

«Калі гэта будзе праводзіцца з парушэньнем дзейнага ў нашай краіне закона аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў, то, безумоўна, нашыя праваахоўныя органы на гэта адрэагуюць».

На ўдакладняльнае пытаньне, ці можа быць арыштаваны ў Беларусі ўдзельнік баявых дзеяньняў ва Ўкраіне, які мае расейскае грамадзянства, міністар сказаў:

«Толькі пры наяўнасьці прававых асноваў».

XS
SM
MD
LG