Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал Павел: НАТО адказвае на агрэсію Расеі ва Ўкраіне


Генэрал Пётр Павел
Генэрал Пётр Павел

Старшыня ваеннага камітэту НАТО генэрал Павел заявіў, што, калі Расея распачне нейкія дзеяньні ў дачыненьні да чальцоў НАТО на Ўсходзе, накшталт тых, што былі ў Крыме ці ва Ўкраіне, Саюзу давядзецца рэагаваць.

Старшыня Ваеннага камітэту НАТО генэрал Пётр Павел паведаміў Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода 24 траўня, што нарошчваньне ваенных сіл саюзу на яго ўсходнім флянгу зьяўляецца прамым адказам на расейскія ваенныя дзеяньні ў Грузіі, ва Ўкраіне і ў Сырыі.

Генэрал Павел, які прадстаўляе Чэхію, заявіў у інтэрвію нашай радыёстанцыі, што «калі б не было павелічэньня расейскай наступальнасьці, прадэманстраванай у дзеяньнях у Грузіі, ва Ўкраіне, у Крыме, а таксама ў Сырыі, не было б і рэакцыі з боку НАТО».

Паводле яго слоў, НАТО, і асабліва ўсходнія краіны — чальцы саюзу, «адчуваюць пагрозу з боку расейскай самаўпэўненасьці, агрэсіі з боку Расеі». Павел заявіў, што краіны, якія непасрэдна мяжуюць з Расеяй, «хочуць быць больш упэўненымі ў прысутнасьці НАТО і ў гатоўнасьці НАТО да дзеяньняў».

Генэрал выказаў шкадаваньне, што Расея ўспрымае кампраміс як праяву слабасьці.

Ваенны камітэт НАТО зьяўляецца галоўным ваенным органам у саюзе і асноўнай крыніцай ваенных рэкамэндацый цывільнаму кіраўніцтву ў Паўночнаатлянтычным саюзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG