Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Stratfor: баевікі «Ісламскай дзяржавы» спалілі расейскія верталёты. Расея абвяргае


Экспэрты амэрыканскай кампаніі Stratfor сьцьвярджаюць, што сырыйская авіябаза непадалёк ад паселішча Тыяс, якую выкарыстоўваюць расейскія ВКС, сур’ёзна пацярпела, як мяркуецца, ад удараў групоўкі «Ісламская дзяржава».

На спадарожнікавых здымках базы, якія былі прадстаўленыя Stratfor кампаніі Бі-бі-сі, бачныя абгарэлыя верталёты, якія стаяць у шэраг на ўзьлётнай паласе і руіны будынку на тэрыторыі базы.

Прадстаўнік расейскага міністэрства абароны Ігар Канашенкаў заявіў, што спаленая тэхніка засталася на аэрадроме ад часу баёў з сырыйскімі ўрадавымі сіламі да пераходу базы ў распараджэньне расейскіх вайскоўцаў, а самі паведамленьні аб нападзе джыхадзістаў на расейскіх вайскоўцаў зьяўляюцца прапагандай групоўкі «Ісламская дзяржава».

На мінулым тыдні, паведамляе Stratfor, на расейскай базе ў выніку чарады ўзгараньняў былі зьнішчаныя чатыры верталёта і 20 грузавікоў. Па базе ўдарылі некалькі разоў, лічаць у Stratfor.

Агенства РІА Навіны са спасылкай на сырыйскія крыніцы на аэрадроме Тыяс паведамляе, што верталёты на авіябазе былі пашкоджаныя з прычыны пажару.

Па словах крыніцы, загінулых і параненых у выніку абстрэлу не было.

У паведамленьнях Stratfor мова ідзе пра базу ў Тыясе пад назвай T4 паблізу горада Пальміра, нядаўна вызваленага ад радыкальных ісламістаў свырыйскімі вайскоўцамі пры падтрымцы расейскай авіяцыі.

14 траўня тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за атаку на базу, сьцьвярджаючы, што пацярпелі чатыры расейскія верталёты і дваццаць грузавікоў з амуніцыяй.

16 траўня расейскія агенцтвы перадалі інфармацыю Мінабароны Расеі аб тым, што тэрарысты групоўкі «Ісламская дзяржава» актывізаваліся ў раёне Пальміры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG