Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Караткевіч прапануе правесьці слуханьні ў Эўрапарлямэнце аб дапамозе для Беларусі


Тацяна Караткевіч падчас сустрэчы зь Дзіркам Шубелем, кіраўніком дэпартамэнту па краінах «Усходняга партнэрства» і Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня
Тацяна Караткевіч падчас сустрэчы зь Дзіркам Шубелем, кіраўніком дэпартамэнту па краінах «Усходняга партнэрства» і Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня

Адзін з кіраўнікоў «Гавары праўду», кандыдат у прэзыдэнты краіны на нядаўніх выбарах Тацяна Караткевіч правяла ў Брусэлі 23–24 траўня сустрэчы з дэпутатамі Эўрапарлямэнту, а таксама з прадстаўнікамі Эўракамісіі.

— Мы гаварылі пра эўрапейскую палітыку ў дачыненьні да Беларусі. Важна, каб яна стала інструмэнтам пабудовы шырокага грамадзкага дыялёгу і стымулявала супрацоўніцтва паміж грамадзянскай супольнасьцю і дзяржавай.

Сёньня адбываецца актывізацыя перамоўнага працэсу паміж ЭЗ і Беларусьсю, пачынаюцца новыя праграмы, павялічваецца фінансавая падтрымка ранейшых праектаў — мы гэта вітаем. Важна, каб крокі, якія робяцца, вялі да рэальных перамен, паляпшэньня жыцьця нашага грамадзтва і пабудовы грамадзкага дыялёгу. Як гэтага дамагчыся? Мы прапануем ўключаць у вялікія эўрапейскія праекты структуры грамадзянскай супольнасьці як сувыканаўцаў. Напрыклад, цяпер заявілі пра падтрымку праграмы беларускай адукацыі — такім чынам, важна, каб часткай гэтага праекту стаў «Балёнскі камітэт».

Для таго каб дэталёва абмеркаваць такія пытаньні, кампанія «Гавары праўду» прапануе правесьці слуханьні ў Эўрапарлямэнце па эўрапейскай палітыцы ў дачыненьні да Беларусі: як зрабіць яе эфэктыўнай і пазьбегнуць растрат, прадухіліць карупцыю«, — цытуе камэнтар Караткевіч па выніках сустрэч прэсавая служба кампаніі «Гавары праўду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG