Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура пачала праверку кліпа групы «Ленинград»


Сяргей Шнураў
Сяргей Шнураў

Пракуратура Пецярбурга правярае відэакліп гурту «Ленинград» «У Піцеры — піць» на ўтрыманьне ў ім прапаганды алькагалізму.

Як паведамляе агенцтва «РИА Новости», падставай для праверкі быў запыт дэпутата заканадаўчага сходу Яўгена Марчанкі.

Яшчэ ў пачатку траўня некалькі грамадзкіх арганізацыяў Пецярбурга накіравалі ў пракуратуру ліст з патрабаваньнем праверыць кліп на наяўнасьць прапаганды алькагалізму, хуліганства і гвалту да прадстаўнікоў улады. Раней паліцыя Пецярбурга праводзіла праверку выкарыстаньня аўтамабіля з надпісам «паліцыя» і зь «мігалкамі», аднак выявілася, што аўтамабіль быў бутафорскім.

У кліпе фігуруюць офісны супрацоўнік, прадавачка, музэйны экскурсавод і супрацоўнік дарожнай паліцыі, якія здымаюць стрэс праз ужываньне алькаголю.

Лідэр гурту «Ленинград» Сяргей Шнураў («Шнур») у Instagram напісаў, што кліп — «пра геаграфію душы, пра тапонімы духу і пра экзыстэнцыяльны турызм».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG