Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран не захацеў замарожваць здабычу нафты. Нафта пачала таньнець


Ці захаваецца трэнд на паніжэньне, невядома. Яшчэ ў пачатку году барэль Brent каштаваў меней за 30 даляраў, цяпер пад 50.

У нядзелю, 22 траўня Іран паведаміў, што ня мае намеру замарожваць ці перапыняць рост здабычы нафты, бо не дасягне дасанкцыйнага ўзроўню экспарту раней за другую палову году, перадае інфармагенцтва Mehr. Экспарт нафты з Ірану да сярэдзіны лета мае дасягнуць 2,2 млн барэляў на дзень — як было да ўвядзеньня санкцыяў чатыры гады таму.

На тле гэтых навінаў цэны на нафту пайшлі ўніз. Так, за апошнія паўдня барэль Brent патаньнеў з 48,6 даляраў да 48,15-48,3. Нафта Brent расла ў цане ад 9 траўня зь мінімуму ў 43,6 даляра за барэль. Яшчэ ў сярэдзіне студзеня 2016 году нафта каштавала меней за 30 даляраў за барэль Brent.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG