Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама пацьвердзіў зьнішчэньне лідэра аўганскіх талібаў


Лідэр талібаў мула Ахтар Мансур
Лідэр талібаў мула Ахтар Мансур

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пацьвердзіў 23 траўня, што лідэр талібаў мула Ахтар Мансур быў забіты. Амэрыканскі лідэр назваў яго сьмерць «важнай вяхой» у намаганьнях па дасягненьні міру ў Аўганістане.

«Мы ліквідавалі лідэра арганізацыі, якая працягвае зьдзяйсьняць напады на амэрыканскія і кааліцыйныя сілы, ваяваць супраць аўганскага народа і ставіць сябе ў адзін шэраг з такімі экстрэмісцкімі групамі, як «Аль-Каіда», — сказаў Абама.

Аўганскія ўлады таксама пацьвярджаюць, што Мансур быў забіты ў пачатку 21 траўня ў выніку нападу амэрыканскага бесьпілётніка ў паўднёва-заходняй пакістанскай правінцыі Белуджыстан, на самай мяжы з Аўганістанам.

Міністэрства замежных спраў Пакістану раскрытыкавала напад як парушэньне сувэрэнітэту, заявіўшы, што Злучаныя Штаты не паведамілі Ісламабаду пра зьдзяйсьненьне нападу.

Ахтар Мансур быў абвешчаны лідэрам талібаў у ліпені 2015 году пасьля пацьверджаньня дадзеных аб сьмерці папярэдняга лідэра талібаў мулы Махамада Амара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG