Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цыгарэтныя ўпакоўкі ў Эўразьвязе будуць выклікаць агіду і жах


У Эўрапейскім зьвязе ўступіў у дзеяньне нарматыў, які абавязвае разьмяшчаць на цыгарэтных упакоўках выявы чалавечых органаў і канечнасьцяў, зьнявечаных рознымі хваробамі, выкліканымі курэньнем. Інструкцыю абавязаныя выконваць усе краіны.

Цыгарэты ў новай упакоўцы, закліканай выклікаць страх перад курэньнем, будуць зьяўляцца на прылаўках паступова, па меры распродажу раней выпушчаных тытунёвых вырабаў. Мяркуецца, што застрашлівыя карцінкі цалкам выцесьняць нэўтральныя на працягу году.

«Вытворцам для выкарыстаньня будзе прадстаўлена 42 фатаграфіі, якія на ўпакоўках будуць паступова, на працягу 3 гадоў, мяняцца. Кожная фатаграфія павінна суправаджацца папераджальным надпісам і заклікам пачаць адвыкаць ад курэньня», — пракамэнтаваў Чэскаму радыё працэс пераходу на антырэкляму цыгарэт Індржых Фіялка, дырэктар Камітэту харчовай прадукцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі.

У краінах, якія падобнага роду падвойнае папярэджаньне пра шкоду здароўю ўжо ўвялі, зьявілася і першая статыстыка, якая адлюстроўвае іх эфэктыўнасьць. Пад узьдзеяньнем візуальнай антытытунёвай рэклямы з цыгарэтамі скончыла каля 2-3% курцоў, інфармуе Чэскае радыё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG