Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кішынёве паліцыя эвакуявала ўдзельнікаў гей-параду


Паліцэйскія эвакуіравалі ЛГБТ-актывістаў, каб не дапусьціць сутыкненьня з праваслаўнымі.

Праваслаўныя актывісты не дазволілі прадстаўнікам сэксуальных меншасьцяў прайсьці 22 траўня парадам ў цэнтры Кішынёва, паведаміў прадстаўнік ЛГБТ-арганізацыі Ganderdoc-M.

Паводле яго, паліцыянты эвакуіравалі ЛГБТ-актывістаў, каб не дапусьціць сутыкненьня з праваслаўнымі, якія калёнай ішлі насустрач. Перад эвакуацыяй прадстаўнікоў сэкс-меншасьцяў закідалі яйкамі.


Раней у камісарыяце паліцыі Кішынёва паведамілі, што в.а. генэральнага інспэктарата паліцыі Георге Кавкалюк пераканаў ЛГБТ-актывістаў зьмяніць першапачатковы маршрут, каб пазьбегнуць сутыкненьняў з парлямэнцкай Партыяй сацыялістаў (ПСРМ), якая праводзіць фэст сям’і на плошчы Вялікага нацыянальнага сходу.

Парад, які не адбыўся, зьяўляўся часткай кампаніі «Бяз страху». Напярэдадні свой удзел у парадзе «Бяз страху!» пацьвердзілі прадстаўнікі дэлегацыі Эўразьвязу ў Малдавіі, палітычны дарадца амбасады ЗША ў Малдавіі Пол Гордан, пасол Італіі ў Малдавіі Энрыка Нунцыята, шэраг грамадзкіх дзеячаў.

Кіраўнік Партыі сацыялістаў Малдавіі Ігар Дадон напярэдадні параду заявіў, што «Малдова 675 гадоў жыла беяз гейскіх парадаў і гэтак жа шмат гадоў у стане пражыць бязь іх. Лепш нам сябраваць з краінамі, дзе традыцыйныя і здаровыя сем’і».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG