Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 траўня: дзень народзінаў Артура Конан Дойла


Pipe and hat of Sherloc Holmes
Pipe and hat of Sherloc Holmes

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Сёньня — Міжнародны дзень біялягічнай разнастайнасьці, усталяваны ААН

У гісторыі

1501 — у Вільні быў асьвячаны касьцёл сьвятой Ганны.

1848 — пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бускі канал.

1962 — у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.

У гэты дзень нарадзіліся:

1813 — Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар опэрнай музыкі, дырыжор, драматург, філёзаф.

1859 — Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Холмса і доктара Ўотсана.

1899 — Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.

1900 — Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледнік літаратуры.

1974 — Арсені Яцэнюк, украінскі палітык, былы кіраўнік ураду Ўкраіны.

У гэты дзень памерлі:

1885 — Віктор Гюго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.

Цытата:

Мы нараджаемся з крыкам, паміраем са стогнам, застаецца толькі жыць са сьмехам.

Віктор Гюго

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG