Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі затрыманы тэрарыст «Ісламскай дзяржавы» з Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэрарыст быў абвешчаны ў міжнародны вышук, зьбіраўся празь Беларусь выехаць у Эўропу.

ФСБ Расеі і КДБ Беларусі затрымалі на беларускай зямлі тэрарыста з Расеі, абвешчанага раней у міжнародны вышук, перадае БЕЛТА словы дырэктара ФСБ Расеі Аляксадра Бортнікава.

Мужчына браў удзел у баявых дзеяньнях у Сырыі на баку тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» і плянаваў схавацца ў адной з эўрапейскіх краінаў, выехаўшы туды празь Беларусь. Іншыя падрабязнасьці не паведамляюцца.

У канцы 2015 году стала вядома, што падазраванага ў сувязях з «Ісламскай дзяржавай» і абвешчанага ў міжнародны вышук ураджэнца Чачні затрымалі ў Берасьці.

Расейскі ваенны экспэрт Яўген Сатаноўскі мяркуе, што ў Беларусі закупляецца зброя, боепрыпасы і вайсковыя прылады, якімі Катар і ААЭ забясьпечваюць тэрарыстаў груповак ІДзІЛ, што ваююць у Сырыі і Іраку. Ваенны экспэрт Андрэй Паротнікаў выказаў сумневы ў праўдзівасьці такой вэрсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG