Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт EgyptAir з 66 людзьмі на борце ўпаў у Міжземным моры


Рэйс выконваўся з Парыжу ў Каір. Што здарылася на борце і ці мог нехта выжыць, пакуль невядома.

Зранку 19 траўня самалёт MS804 EgyptAir, які выконваў рэйс з Парыжу ў Каір, зьнік з радараў над Міжземным морам у эгіпэцкай паветранай прасторы, у 280 км ад берагу. Улады Эгіпту пацьвердзілі, што самалёт найхутчэй упаў, перадае Associated Press. Прынамсі, ён нідзе не прызямліўся і ня выйшаў на сувязь ды ня быў заўважаны радарамі.

Борт, па адных зьвестках, падаў сыгнал бедзтва а 4:26 раніцы па каірскім часе, за 10 хвілін да таго, як зьнік. Але эгіпэцкія вайскоўцы абвяргаюць атрыманьне сыгналу. У неафіцыйных крыніцах перадаюцца чуткі нібыта пра выбух і магчымасьць тэракту, але афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма.

На борце былі 30 пасажыраў-эгіпцян, 15 французаў, два іракцы, па адным чалавеку з Альжыру, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Канады, Кувэйту, Партугаліі, Саудаўскай Арабіі, Судану і Чаду, зь іх трое дзяцей. Грэцыя і Эгіпет вядуць выратавальную апэрацыю, Францыя заявіла, што пры неабходнасьці гатовая да яе далучыцца.

Паводле прэсавага сакратара МЗС Беларусі Дзьмітрыя Мірончыка, на борце эгіпецкага самалёта, які разьбіўся над Міжземным морам, не было грамадзян Беларусі. Дзьмітры Мірончык спаслаўся на зьвесткі, атрыманыя ад эгіпецкай кампаніі EgyptAir.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG