Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя становіцца 29-м сябрам НАТО


Чарнагорыя і НАТО 19 траўня падпішуць пагадненьне аб далучэньні балканскай краіны ў альянс. Чарнагорыя стане 29-м сябрам арганізацыі.

Прэм’ер-міністар Міла Джуканавіч паставіць свой подпіс пад пагадненьнем у Брусэлі, дзе адбываецца двухдзённае пасяджэньне міністраў замежных спраў НАТО.

«Далучэньне Чарнагорыі ў НАТО пацьвярджае, што дзьверы ў альянс адчыненыя», — падкрэсьліў генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнберг.

Чарнагорыя стане трэцяй краінай Заходніх Балканаў пасьля Альбаніі і Харватыі, якая далучыцца да абароннага саюзу.

Пасьля падпісаньня пагадненьня Чарнагорыя будзе ўдзельнічаць у пасяджэньнях альянсу ў якасьці назіральніка, пакуль усе краіны НАТО не ратыфікуюць пагадненьне.

На пашырэньне НАТО рэзка рэагуе Расея, але Столтэнберг называе гэта «абсалютна неапраўданым». «Гэта сувэрэннае рашэньне сувэрэннай краіны... і яго павінны паважаць ўсе», — падкрэсьліў генэральны сакратар альянсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG