Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэатыўны час у жыцьці (пасьля 19 гадоў у школе)


Ці ёсьць у Гарадку жыцьцё па-за «Басовішчам»? Мова, на якой гаварыў Кастусь Каліноўскі. Пяць фальклёрных гуртоў. Бацюшка гаворыць па-беларуску. Аўстралійскія мэрыносы. Капялюш за 150 злотых. Крама ў Фэйсбуку. Газэта, якую заснаваў Лявон Тарасэвіч.

Размова з Даротай Сульжык з Гарадка на Падляшшы, некалі настаўніцай польскай мовы. Дароту звольнілі пасьля 19 гадоў любімай працы ў школе, аднак яна знайшла сабе іншы занятак, які ня толькі што не дазволіў ёй зьняверыцца, але натхніў на новае, поўнае актыўнасьці і радасьці жыцьцё.

Максімюк: ...Ці жывуць яшчэ людзі ў Мастаўлянах, роднай вёсцы Кастуся Каліноўскага?..


Сульжык: ...Мастаўляны, як мне здаецца, трымаюцца цалкам добра. Быў такі час, калі ўсе людзі ўцякалі зь вёскі, а цяпер тыя людзі вяртаюцца ў вёску. І відаць, што вёскі напраўду мяняюць свой выгляд. Людзі дбаюць пра жытло. Калі прыяжджаюць, то не жывуць у тым, што ёсьць, але мяняюць сталярку... Як я бачу, яны стараюцца захаваць той даўні выгляд дому, ня робяць вялікагарадзкіх дачаў з гэтых сялібаў... У Мастаўлянах многа дамкоў, якія адрамантавалі дзеці вяскоўцаў альбо людзі звонку, якія іх купілі...



Максімюк: ...Што ты пастанавіла рабіць, калі цябе звольнілі зь ліцэю ў Міхалове — пасаджу агарод і буду працаваць каля хаты?..

Сульжык: ...Агарод мы пасадзілі раней, калі пачалі будаваць хату. Калі я страціла тую работу, то сказала сабе, што больш ня буду шукаць работы ў школе, бо звальненьне было для мяне такое траўматычнае, што я ўжо не хацела вяртацца ў школу...

Максімюк: ...Дык ты там цяпер і мясцовая мастачка, і журналістка, то чаго табе наракаць?! У школе табе падабалася, але зараз у цябе намнога цікавейшае жыцьцё, праўда?..

Сульжык: ...Ці я наракаю? Я маю многа работы, напраўду. Але яна дае агромністую сатысфакцыю... Паколькі займаюся рукадзельлем, дык магу казаць, што жыву з працы ўласных рук... Дзякуючы гэтаму я пазнаёмілася з многімі цікавымі людзьмі... У маім жыцьці прыйшоў вельмі крэатыўны час...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG